Сяло
± | ||||||||||||||||||||
Ведзено[2] (руск.: Ведено́, чач.: Ведана) — сяло ў Чачэнскай Рэспубліцы. Адміністрацыйны цэнтр Ведзенскага раёна.
Утварае муніцыпальнае ўтварэнне «Ведзенскае сельскае паселішча». Размешчана ў цэнтральнай частцы Ведзенскага раёна, у міжрэччы рэк Хулхулау і Ахкічу, за 67 км на паўднёвы ўсход ад горада Грозны.
Ведзено фактычна зліўся з паселішчам Акцябрскае на паўночным захадзе і з Дышнэ-Ведзено на паўднёвым усходзе. Іншыя бліжэйшыя населеныя пункты: Нефцянка на паўднёвым захадзе, Эшылхатай на захадзе і Эрсенай на паўночным усходзе.
Сярэднія вышыні на тэрыторыі сяла складаюць каля 767 метраў над узроўнем мора. На поўдні над паселішчам узвышаецца хрыбет Хорач, з аднайменнай вяршыняй.
Зноскі
- ↑ https://www.webcitation.org/6J2e9FBXq?url=http://www.gks.ru/free_doc/doc_2013/bul_dr/mun_obr2013.rar
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — карта Чачні
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.