Ве | |
---|---|
![]() | |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Бёр |
Маці | Бестла |
Браты і сёстры | Одзін і Вілі |
![]() |
Ве (стар.-ісл. Vé) — скандынаўскі бог, адзін з трох братоў-багоў (Вілі, Ве і Одзін), якія стварылі Мідгард, свет людзей. Ве часта разглядаецца як адна з выяў Одзіна. Аднак, у «Перабранцы Локі» і «Сазе пра Інглінгаў» паказваецца, што Вілі і Ве кіравалі ў адсутнасць Одзіна дзяржавай і спалі з яго жонкай Фрыг[1].
Паходжанне бога Ве
Буры спарадзіў Бора, у якога было тры сыны: Одзін, Вілі і Ве.
Дзеянні
Одзін з братамі забілі Іміра, і з яго цела стварылі свет. Плоць Іміра стала зямлёй, кроў-морам, косці — гарамі, чэрап — небам, валасы — лесам, а вейкі — сценамі Мідгарда.
Сыны Бора паднялі зямлю, зладзілі на ёй Мідгард, а затым ажывілі драўляныя статуі людзей, засяліўшы імі сваё царства.
У міфе гаворыцца, што спачатку людзі былі нежывыя і не мелі лёсу. Ажывілі іх багі, але далі лёс людзям норны.
Багі зладзілі нябесны звод і вызначылі ролі Сонца і Месяца, упарадкаваўшы рух гэтых свяцілаў і, такім чынам, усталяваўшы змену сутак і месяцаў.
На гэтым этапе ўладкавання свету багі, да таго ж, утаймоўваюць змея Ёрмунганда, ваўка Фенрыра і гаспадыню царства мёртвых Хель.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- Сінельчанка В. Н., Пятроў М. Б. У свеце міфаў і легенд.
- Сямёнава М. Дзевяць светаў.