Ваўчыхінскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1924 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | OMST[5] і KRAT[5] |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ваўчыхінскі раён (руск.: Волчихи́нский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Ваўчыха.
Геаграфія
Рэльеф раўнінны (паўднёвая частка Кулундзінскай раўніны). Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня: −16,5 °C, ліпеня: +20 °C. Колькасць гадавых атмасферных ападкаў: 433 мм. На тэрыторыі раёна размешчаны азёры Бычынае, Залатое, Горкае, Салонаўскае, Прэснае, Углавое, Белае, Доўгае, працякаюць рэкі Ваўчыха, Карміха.
Глебы супясчаныя, каштанавыя чарназёмы. Каля 1/3 плошчы пакрыта хваёвымі барамі. Растуць хвоя, бяроза, асіна, глог, каліна, шыпшыннік. Фаўна — лось, казуля, заяц, ліса, воўк, рысь, расамаха, барсук, вавёрка, качка, гусь, лебедзь, чапля, журавель, перапёлка, глушэц, цецярук, карась, лін.
Заўвагі
- 1 2 OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 8 кастрычніка 2016.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- 1 2 (unspecified title) — 2016.