Вёска
Ваўча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
54°41′36″ пн. ш. 28°05′47″ у. д.
Насельніцтва
  • 116 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2157 (8 02157 па Беларусі)
Паштовы індэкс
211730
Аўтамабільны код
2
Ваўча на карце Беларусі ±
Ваўча (Беларусь)
Ваўча
Ваўча (Віцебская вобласць)
Ваўча

Ваўча́[1] (трансліт.: Vaŭča, руск.: Волча) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бягомльскага сельсавета.

Знаходзіцца за 32 км ад горада Докшыцы, за 165 км ад Віцебска.

Гістарычныя звесткі

Згадваецца ў 135 годзе[удакладніць], цэнтр капітульнага маёнтка. У XVI—XVII стагоддзях у складзе ўладанняў Віленскага біскупства. З 1861 года ў Бягомльскай воласці Барысаўскага павета. З 1924 года ў Бягомльскім раёне.

У міжваенны перыяд у ваколіцах вёскі («Лагчына» ці «Ведзьмава/Чортава балоцца») месціўся палігон для расстрэлаў. Маюцца звесткі аб выкарыстанні палігона пасля 1939 года ў дачыненні да рэпрэсаваных жыхароў Заходняй Беларусі.

У час Вялікай Айчыннай вайны вёска была часткова знішчана. Адноўлена пасля вайны. З 1960 года вёска ў складзе Докшыцкага раёна.

Насельніцтва

  • 1995 год — 199 жыхароў, 105 двароў.

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 44. — 480 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.