Вёска
Ваўкі
Ваўкі на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Ваўкі́[1] (трансліт.: Vaŭki, руск.: Волки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчаны за 16 км на паўднёвы ўсход ад Брэста.
У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).
Гісторыя
У 19 стагоддзі вёска — дзяржаўная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1890 годзе вяскоўцы ўваходзілі ў Падлеснае сельскагаспадарчае таварыства, якое мела 1323 дзес. зямлі.
У 1905 годзе вёска ў Радваніцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Радваніцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 27 двароў, загубілі 8 жыхароў, 2 вяскоўцы загінулі на фронце.
Насельніцтва
- 137 жыхароў (1868)
- 321 жыхар (1897)
- 65 жыхароў (1905)
- 35 двароў, 193 жыхары (30.9.1921)
- 35 двароў, 152 жыхары (1940)
- 108 жыхароў (1959)
- 80 жыхароў (1970)
- 18 гаспадарак, 22 жыхары (1997)
- 16 гаспадарак, 25 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх