Вёска
Ваўкавічы
± |
Ваўкаві́чы[1] (трансліт.: Vaŭkavičy, руск.: Волковичи) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Аболецкага сельсавета.
Да 2004 года ўваходзіла ў склад Алёнавіцкага сельсавета[2].
Гісторыя
Да 1435 года «дварэц» Ваўкавічы ў складзе Рэпухаўскага маёнтка князя Аляксандра Адзінцэвіча, па ім званага Рэпухаўскім, які на баку вялікага князя Свідрыгайлы браў удзел у бітве пад Вількамірам і пасля паразы з’ехаў разам з сынам да Масквы.
Вялікі князь Жыгімонт канфіскаваў Рэпухаўскі маёнтак і надаў літоўскаму пану Юшку Гойцавічу. Пан Юшка завяшчаў сваю «выслугу на вялікім князю Жыгімонце» — «двор» Рэпухаў з «дварцом» Ваўкавічы, «дварцом» Мілотынню, даннікамі Капеньчычамі, даннікамі на Белай[3] і даннікамі Шырневічамі — жонцы Ганне Даўгірдаўне. Пані Ганна, пасля смерці пана Юшкі, другім разам выйшла замуж за пана Івана Іллініча і ў 1481 годзе падарыла яму спадчыну па першым мужы[4].
Славутасці
- Курганны могільнік (XI ст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000758 У трох групах агулам захавалася не меней за 60 курганаў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ 29. Гарадняны // Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2015. — 374 с. — С. 228.
- ↑ Насевіч В. Л. У складзе Вялікага княства Літоўскага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на. — Мн., 1999. — С. 37-64, 70-73.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх