Ваўкавыскі ідал
Матэрыял Пясчанік
Памеры 95 × 60×29 см
Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі, Гродна

Ваўкавыскі ідалскульптурная выява паганскага бажаства, знойдзеная ў 1925 г. каля Ваўкавыскага гарадзішча на глыбіні 1,5 м. Захоўваецца ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі

Апісанне

Ідал з акамянелага пясчаніку мае памеры 95×60×29 см[1]. Стод мае добра высечаную круглую галаву, бачны нос і вочы. Шыя ледзь акрэсленая, тулава пашырана, прамавугольнай формы накшталт пастаменту, але ўнізе бачны невялікія ножкі. На старых фотаздымках бачна, як на грудзях прасочваюцца лініі — магчыма, на ім быў высечаны нейкі крыжападобны знак.

Зноскі

  1. Jodkowski Jósef. Grodzisko Wołkowyskie. Grodno, 1925. S. 22.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.