Карта ваяводстваў

Ваяводства (польск.: województwo) — найбуйнейшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Польшчы. Галава ваяводства (то бок губернатар) — Маршал ваяводства. Ваявода — прадстаўнік Савета Міністраў у ваяводстве.

Ваяводскае самакіраванне вызначае палітыку рэгіёна, гэта значыць займаецца пытаннямі, якія не могуць быць вырашаныя на ўзроўні павета. Гэта, перш за ўсё: раўнамернае развіццё эканомікі (гаспадаркі), выкарыстанне новаўвядзенняў рэгіянальных рынкаў, рацыянальная адукацыйная палітыка да ўзроўню ўніверсітэта, стварэнне прываблівых умоў для інвестараў (асабліва з уступленнем у Еўрапейскі саюз).

Галоўным паказчыкам дзейнасці ваяводства з'яўляецца эфектыўнасць кіравання, найлепшае выкарыстанне рэгіянальнага патэнцыялу. Новыя ваяводствы павінны быць як мага большымі (мінімум — некалькі мільёнаў жыхароў), валодаць вялікім эканамічным і арганізацыйным матэрыялам, а таксама навуковым патэнцыялам, асабліва ў пытаннях інавацый (вышэйшыя школы і навукова-прыкладныя інстытуты), мець культурны і творчы патэнцыял.

Спіс ваяводстваў

Беларуская назваПольская назваНасельніцтваПлошча км²Шчыльнасць чал/км²Цэнтр ваяводстваАўтамабільны
код
Сцяг ваяводства
Апольскаеwojewództwo opolskie1.034.6569.412110АполеO
Вармінска-Мазурскаеwojewództwo warmińsko-mazurskie1.426.40124.17359ОльштынN
Велікапольскаеwojewództwo wielkopolskie3.391.25629.827114ПознаньP
Заходнепаморскаеwojewództwo zachodniopomorskie1.692.35522.89274ШчэцінZ
Куяўска-Паморскаеwojewództwo kujawsko-pomorskie2.066.41817.972115Быдгашч, ТоруньC
Лодзьскаеwojewództwo łódzkie2.551.63318.219140ЛодзьE
Любельскаеwojewództwo lubelskie2.163.43725.12286ЛюблінL
Любушскаеwojewództwo lubuskie1.008.65613.98872Гожаў Велькапольскі, Зялёна ГураF
Малапольскаеwojewództwo małopolskie3.282.37815.183216КракаўK
Мазавецкаеwojewództwo mazowieckie5.195.00035.558146ВаршаваW
Ніжнесілезскаеwojewództwo dolnośląskie2.876.83219.947144УроцлаўD
Падкарпацкаеwojewództwo podkarpackie2.097.27617.845118ЖэшаўR
Падляскаеwojewództwo podlaskie1.191.92520.18759БеластокB
Паморскаеwojewództwo pomorskie2.215.10018.310121ГданьскG
Свентакшыскаеwojewództwo świętokrzyskie1.273.62511.710109КельцыT
Сілезскаеwojewództwo śląskie4.648.96112.334377КатавіцыS

Даныя за 2008 год[1]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Powierzchnia i ludność w przekroju terytorialnym w 2008 r. online.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.