Ваяводскі соймік — саслоўна-прадстаўнічы орган улады ў ваяводстве ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.

На ваяводскіх сойміках абмяркоўваліся мясцовыя і агульнадзяржаўныя справы, абіраліся дэпутаты на сойм Рэчы Паспалітай і выпрацоўваліся інструкцыі для іх, там жа вылучаліся кандыдаты на судовыя пасады (у Трыбунал ВКЛ), вызначаліся падаткі.

У адрозненне ад павятовых соймікаў, на ваяводскіх выпрацоўваліся хадайніцтвы і просьбы да вялікага князя і ўрада, заслухоўваліся справаздачы і інфармацыя пра пастановы і законы, прынятыя на ўсеагульных вальных соймах.[1]

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. Мн.: БЕЛТА, 2001.  576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.