Венцэль I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
чэшск.: Václav, ням.: Wenzel, італ.: Venceslao | |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 6 ліпеня 1376, Ахен | ||||||
Папярэднік | Карл IV | ||||||
Пераемнік | Рупрэхт III Пфальцкі | ||||||
|
|||||||
Каранацыя | 1363, Прага, Чэхія | ||||||
Папярэднік | Карл IV | ||||||
Пераемнік | Жыгімонт | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 лютага 1361[1] |
||||||
Смерць |
16 жніўня 1419[1] (58 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Люксембургі[d] | ||||||
Бацька | Карл IV Люксембургскі[2] | ||||||
Маці | Ганна Свідніцкая[d] | ||||||
Жонка |
1-я: Іаана Баварская 2-я: Сафія Баварская |
||||||
Дзеці | няма | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вацлаў IV, Венцэль, Венцаслаў (Wenzel, Wenceslaus, Václav; 1361—1419), імператар свяшчэннарымскі (1378—1400).
Старэйшы сын імператара Карла IV, з Люксембургскага дому. Заняцце Вацлавам IV імперскага стальца супала з перыядам рэлігійнага і палітычнага неспакою ў Германіі. З мэтаю заспакаення краіны Вацлаў на нюрнбергскім сойме (1383) спрабаваў забараніць гарадскія і шляхецкія саюзы, але гэта не атрымалася ні тады, ні ў 1387 г. у Мерзебургу, толькі ў 1389 г. у Егеры быў абвешчаны земскі мір. Беспаспяхова Вацлаў IV імкнуўся спыніць раскол каталіцкай царквы. Няўдачы ўзмацнілі прыхільнасць Вацлава да віна і палявання, за якімі ён неўзабаве зусім кінуў клопаты пра кіраванне. Запальчывы па натуры, ён часта рабіў жорсткасці, у т.л. у адносінах да шляхты і духавенству; так святара Яна Непамука ён загадаў кінуць у р. Влтаву з Пражскага мосту. У 1384 г. чэшская шляхта, на баку якой выступіў і брат Вацлава IV, венгерскі кароль Жыгімонт, трымала імператара некалькі месяцаў у палоне і вызваліла толькі па патрабаванні нямецкіх князёў. Вацлаў спрабаваў новымі жорсткасцямі ўзмацніць сваю ўладу, але масавае абурэнне прымусіла яго да саступак, якія значна паменшылі яго ўладу. У Германіі яго ўплыў таксама знізіўся; у 1398 г. шляхта і саюзы гарадоў пазбавілі яго права ўсталёўваць падаткі. Нарэшце, у 1400 г. чатыры курфюрсты, майнцкі, кёльнскі, трырскі і пфальцкі, абвясцілі Вацлава скінутым са стальца і на яго месца абралі Рупрэхта, курфюрста пфальцкага, які, праўда, не ўсімі быў прызнаны. Тымчасова ў Чэхіі зноў пачаліся хваляванні. Жыгімонт схапіў Вацлава і пратрымаў 19 месяцаў у зняволенні. Прыхільны да паслядоўнікаў Я. Гуса, Вацлаў нямала аслабіў нямецкі элемент у Чэхіі; у гэтым асабліва важны яго дэкрэт ад 18 студзеня 1409 г., паводле якога Пражскі ўніверсітэт быў пераўтвораны ў чэшскі, што стала прычынаю выдалення з яго ўсіх нямецкіх прафесараў і студэнтаў. Пасля смерці Рупрэхта, у 1410 г., на імператарскі сталец быў абраны Жыгімонт, якому Вацлаў саступіў свае правы. Вацлаў дажыў да Пражскага паўстання і пачатку гусіцкіх войнаў.
Зноскі
- 1 2 Wenceslas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Венцеслав или Венцель // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VI. — С. 1–2.
Літаратура
- Венцеслав или Венцель // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Pelzel, «Lebensgeschichte des röm. und böhm. König W.» (Прага, 1788—90);
- Weizsäcker, «Deutsche Reichstagsakten unter König W.» (Мюнхен, 1868—74);
- Linder, «Geschichte des Deutschen Reich unter König W.» (Брауншвейг, 1875).