Вацлаў Уладзівай Томек | |
---|---|
Václav Vladivoj Tomek | |
![]() | |
Дата нараджэння | 31 мая 1818[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1905[1][4][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта, журналіст, палітык, настаўнік, пісьменнік |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Ва́цлаў Ула́дзівай То́мек (чэшск.: Václav Vladivoj Tomek; 31 мая 1818, Градзец-Кралавэ — 12 ліпеня 1905) — чэшскі гісторык, палітычны дзеяч і педагог. Замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1878).
Біяграфія
Вучань Ф. Палацкага. У час рэвалюцыі 1848—1849 гадоў дэпутат аўстрыйскага рэйхстага, у 1861—1895 гадах — чэшскага сейма. З 1860 года прафесар гісторыі Аўстрыі ў Пражскім універсітэце. З 1885 года пажыццёвы член палаты паноў. Выступаў з пазіцый аўстраславізму.
Працы
Аўтар прац «Гісторыя Пражскага ўніверсітэта» (1849), «Гісторыя горада Прагі» (ч. 1—12, 1855—1901), «Гісторыя чэшскага народа» (1865), «Ян Жыжка» (1879) і інш. Творы Томека багатыя фактычным матэрыялам і выкарыстаннем малавядомых крыніц.
Гістарычныя працы Томек класіфікуюцца як кансерватыўны кірунак у чэшскай гістарыяграфіі. Томек лічыў, што знаходжанне чэшскіх зямель у складзе Аўстрыйскай дзяржавы станоўча адбілася на іх развіцці.
Зноскі
- 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Tomek, Wenzel Wladiwoj // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 46. — S. 82.
- 1 2 Studenti pražských univerzit 1882–1945
- ↑ https://www.parlament.gv.at/WWER/PARL/J1848/Tomek.shtml Праверана 24 студзеня 2020.
- ↑ Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u Nejsvětější Trojice ve Spálené ul., sign. TRS Z5, s. 221 — Т. TRS Z5. — С. 221.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вацлаў Уладзівай Томек