Васіль II
вялікі князь маскоўскі
27 лютага 1425 25 красавіка 1433
Папярэднік Васіль I Дзмітрыевіч
Пераемнік Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі
вялікі князь маскоўскі
28 верасня 1433 31 сакавіка 1434
Папярэднік Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі
Пераемнік Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі
вялікі князь маскоўскі
ліпень 1434 7 ліпеня 1445
Папярэднік Васіль Касы
Пераемнік Дзмітрый Юр’евіч Шамяка
вялікі князь маскоўскі
26 кастрычніка 1445 12 лютага 1446
Папярэднік Дзмітрый Юр’евіч Шамяка
Пераемнік Дзмітрый Юр’евіч Шамяка
Гасудар усяе Русі[d]
17 лютага 1447 27 сакавіка 1462
Папярэднік Дзмітрый Юр’евіч Шамяка
Пераемнік Іван III Васільевіч
князь каломенскі[d]
красавік 1433 верасень 1433

Нараджэнне 10 сакавіка 1415 ці 1415[1]
Смерць 27 сакавіка 1462 ці 1462[1]
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Васіль I Дзмітрыевіч
Маці Соф’я Вітаўтаўна
Жонка Марыя Яраслаўна[2]
Дзеці Іван III Васільевіч, Ганна Васільеўна[d][3], Андрэй Васільевіч Вялікі[d], Yuri, Duke of Dmitrov and Mozhaisk[d], Boris Vasilyevich of Volotsk[d] і Andrey Vasilyevich[d]
Веравызнанне Праваслаўная Царква
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Васілевіч або Васіль Цёмны (1415 — 1462) — вялікі князь маскоўскі з 1425, сын вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча.

Біяграфія

У княжанне Васіля II адбывалася працяглая феадальная міжусобная вайна. Яго сапернікамі выступіла кааліцыя ўдзельных князёў на чале з яго дзядзькам — галіцкім князем Юрыем Дзмітрыевічам і яго сынамі Васілём Касым і Дзмітрыем Шамякам. Падчас войнаў, ускладненых адначасовай барацьбой з Казанню і Вялікім княствам Літоўскім, велікакняжацкі сталец некалькі раз пераходзіў да галіцкіх князёў, якіх падтрымлівалі Ноўгарад і часова Цвер. Васіль II быў аслеплены (1446) Дзмітрыем Шамякам, ад гэтага атрымаў мянушку «Цёмны», аднак урэшце ён у пачатку 1450-х гадоў перамог. Васіль Цёмны ліквідаваў амаль усе дробныя ўдзелы ўнутры Вялікага княства Маскоўскага, умацаваў велікакняжацкую ўладу. У выніку шэрагу паходаў у 1441—1460 гадах узмацнілася залежнасць ад Масквы Суздальска-Ніжагародскага княства, Наўгародскай зямлі, Пскова і Вяцкай землі. Пры падтрымцы Васіля Цёмнага мітрапалітам маскоўскім абраны разанскі епіскап Іёна (1448), што значыла фактычную незалежнасці Маскоўскай мітраполіі ад Канстанцінопальскага патрыярха.

Зноскі

  1. 1 2 https://www.biografiasyvidas.com/biografia/b/basilio_ii_el_ciego.htm
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Вейнберг Л. Б. Анна Васильевна // Русский биографический словарьСПб.: 1900. — Т. 2. — С. 156–157.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.