Васіль Яфімавіч Чарнышоў
Сцяг6-ы Першы сакратар Прыморскага крайкама КПСС
май 1959 18 сакавіка 1969
Папярэднік Цярэнцій Штыкаў
Пераемнік Віктар Ламакін
Сцяг2-і Першы сакратар Калінінградскага абкама КПСС
4 ліпеня 1951 22 мая 1959
Папярэднік Уладзімір Шчарбакоў
Пераемнік Фёдар Маркаў
Сцяг Сакратар ЦК КП(б) Беларусі
3 чэрвеня 1950 10 ліпеня 1951
Сцяг6-ы Першы сакратар Мінскага абласнога камітэта КП Беларусі
снежань 1948 чэрвень 1950
Папярэднік Яўген Бугаёў
Пераемнік Кірыл Мазураў
Сцяг5-ы Першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта КП Беларусі
кастрычнік 1946 снежань 1948
Папярэднік Міхаіл Тупіцын
Пераемнік Фёдар Сіляеў
Сцяг3-і Другі сакратар Брэсцкага абласнога камітэта КП Беларусі
20 ліпеня 1944 кастрычнік 1946
Папярэднік Фёдар Баранаў
Пераемнік ?

Нараджэнне 26 жніўня 1908(1908-08-26)
Смерць 12 лістапада 1969(1969-11-12)[1] (61 год)
Месца пахавання
Партыя КПСС
Член у
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Гады службы 19411944
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Бітвы Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн Леніна
Ордэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн Суворава I ступеніОрдэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонай Зоркі

Васі́ль Яфі́мавіч Чарнышо́ў (26 жніўня 1908, с. Чырвонае цяпер Лівенскага раёна Арлоўскай вобласці — 12 лістапада 1969, Масква) — савецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-маёр (16.09.1943)

Член партыі з 1928 года, член ЦК КПСС з 1952 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1950—1969).

Герой Савецкага Саюза (01.01.1944).

Біяграфія

У 1926 годзе прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. У 1927 годзе скончыў Арлоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча, у тым жа годзе дэмабілізаваўся. У 1930 годзе скончыў Бранскі камуністычны універсітэт, на камсамольскай, а з 1937 года на партыйнай рабоце.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года. Згодна з даследаваннем Беларускай службы Радыё «Свабода», партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Чарнышова ўчыніў разню ў вёсцы Налібакі на Стаўпеччыне, у выніку якой загінулі 128 мірных жыхароў[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года за паспяховае кіраўніцтва партызанскай барацьбой, асабістую мужнасць і адвагу генерал-маёру Васілю Чарнышову Яфімавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3638)[3].

З 1944 года 1-ы сакратар Брэсцкага, у 1948—1950 гадах Мінскага абкама. У 1950—1951 гадах сакратар ЦК КП Беларускай ССР. На месца знятага ў 1950 годзе Мікалая Гусарава Старшыня СМ БССР А. Я. Кляшчоў, Старшыня Прэзідыума ВС БССР В. І. Казлоў, сакратар ЦК КП(б)Б М. В. Зімянін, намеснік Старшыні СМ БССР П. А. Абрасімаў прапаноўвалі кандыдатуру В. Я. Чарнышова[4], аднак яна была адхіленая.

У 1951—1959 гг. 1-ы сакратар Калінінградскага абкама, у 1959—1969 гадах 1-ы сакратар Прыморскага крайкома КПСС. У 1969 годзе намеснік старшыні Камітэта партыйнага кантролю пры ЦК КПСС.

Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Узнагароды

Узнагароджаны шасцю ордэнамі Леніна, ордэнам Суворава 1-й ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Памяць

Імем Чарнышова названы каледж лёгкай прамысловасці ў Баранавічах. 9 чэрвеня 2007 года ва Уладзівастоку на фасадзе будынка па адрасе: вуліца Святланская, дом № 47, дзе раней размяшчаўся Прыморскі крайкам КПСС, устаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць аб Чарнышове.

6 лістапада 2016 года на фасадзе Калінінградскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ўстаноўлена мемарыяльная дошка В. Я. Чарнышову[5].

Зноскі

  1. 1 2 Чернышёв Василий Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Як партызаны забівалі маіх аднавяскоўцаў. 75 гадоў налібацкай бойні // Беларуская служба Радыё «Свабода»
  3. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1
  4. Д-р гіст. навук Эмануіл Іофе. Доверенное лицо Сталина(недаступная спасылка)
  5. Открыт памятный знак отцу-основателю Калининградской области. ИА Regnum (6 лістапада 2016). Праверана 7 лістапада 2016.

Літаратура

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Чарнышоў Васіль Яўхімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 240. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.