Васіль Сцяпанавіч Забела
Сцяг Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР
сакавік 1949 снежань 1949
Кіраўнік урада Аляксей Кляшчоў
Папярэднік І. М. Драгун
Пераемнік С. А. Варно
Сцяг Народны камісар камунальнай гаспадаркі БССР
1938 чэрвень 1941
Кіраўнік урада Кузьма Кісялёў
Іван Былінскі
Папярэднік С. А. Варно
Пераемнік пасада скасаваная

Нараджэнне 20 мая 1901(1901-05-20)
Смерць 4 снежня 1949(1949-12-04) (48 гадоў)
Месца пахавання
Партыя КПСС
Адукацыя
Узнагароды
медаль «Партызану Айчыннай вайны»

Васі́ль Сцяпа́навіч Забе́ла (20 мая 1901, в. Кішчына Слабада Барысаўскага павета — 14 снежня 1949, Мінск) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.

Біяграфія

У 19221924 гадах служыў у Чырвонай Арміі. У 1924—1926 гадах — сакратар Брадоўскага сельсавета Барысаўскага раёна. У 1935 годзе ён скончыў Мінскі політэхнічны інстытут, пасля чаго знаходзіўся на партыйнай рабоце[1] — быў інструктарам прамысловага аддзела ЦК КП(б) Беларусі, з 1936 года працаваў адказным кантралёрам Упаўнаважанага КПК пры ЦК УКП(б) па БССР.

У 1938 годзе быў прызначаны народным камісарам камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР і заставаўся на гэтай пасадзе да пачатку Вялікай Айчыннай вайны

З 1945 года быў намеснікам старшыні Савета народных камісараў (міністраў) Беларускай ССР[1], з 1949 года быў прызначаны міністрам камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947—1949).

Магіла Васіля Забелы

Памёр 14 снежня 1949 года, пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Зноскі

  1. 1 2 Накануне. Сборник документов ЗапОВО (39-41гг.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.