Васіль Стус | |
---|---|
укр.: Василь Семенович Стус | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 студзеня 1938[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 верасня 1985[2][1] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Валянціна Васільеўна Папялюх[d] |
Дзеці | Дмытро Стус[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, паэт, праваабаронец, перакладчык, пісьменнік, літаратурны крытык |
Мова твораў | украінская мова |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васіль Стус (укр.: Василь Стус; 6 студзеня 1938, Рахніўка, Гайсынскі раён, Вінніцкая вобласць, Украіна — 4 верасня 1985, выпраўленчая калонія каля сяла Кучына, Пермская вобласць, РСФСР) — украінскі паэт, перакладчык, празаік, літаратуразнаўца, праваабаронца. Адзін з самых актыўных прадстаўнікоў украінскага культурнага руху шасцідзясятнікаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Тараса Шаўчэнкі (1990), Герой Украіны (2005, пасмяротна).
За ўласныя перакананні аб неабходнасці захавання і развіцця ўкраінскай культуры Васіль Стус трапіў пад рэпрэсіі з боку савецкай улады, яго творчасць была забаронена, а ён сам быў асуджаны да працяглага знаходжання ў месцах пазбаўлення волі, дзе і загінуў.
На беларускую мову вершы Стуса пераклалі Вадзім Болбас, Сяргей Законнікаў, Алесь Каско, Алег Мінкін, Васіль Сахарчук, Валерый Стралко, Алесь Траяноўскі[3], Андрэй Вылінскі[4].
Зноскі
- 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Wassyl Semenowytsch Stus // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ↑ Вясёлыя могілкі