Васіль Рыгоравіч Лазараў | |
---|---|
каз.: Василий Григорьевич Лазарев | |
Краіна: | |
Воінскае званне: | палкоўнік |
Дата нараджэння: | 23 лютага 1928[1] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 31 снежня 1990 (62 гады) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васіль Рыгоравіч Лазараў (руск.: Васи́лий Григо́рьевич Ла́зарев; 23 лютага 1928, сяло Парошына, Кытманаўскі раён, Алтайскі край — 31 снежня 1990) — савецкі лётчык-касманаўт СССР, палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (02.10.1973). Член КПСС з 1956.
Біяграфія
Вучыўся ў Свярдлоўскім, а затым у Саратаўскім медыцынскім інстытуце (скончыў у 1952). Пасля заканчэння ў 1954 годзе Чугуеўскага ваенна-авіяцыйнага вучылішча лётчыкаў служыў у частках ВПС. З 1966 года ў атрадзе касманаўтаў. 27-29 верасня 1973 года сумесна з А. Р. Макаравым здзейсніў палёт на касмічным караблі «Саюз-12» у якасці камандзіра карабля. Карабель зрабіў 32 абароты вакол Зямлі за 47 гадз. 16 хв. У палёце Лазараў выканаў праграму навукова-тэхнічных даследаванняў і выпрабаванняў сістэм карабля і скафандраў. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалямі.
Зноскі
- ↑ Лазарев Василий Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.