Васіль Мікалаевіч Бяляўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 красавіка 2008 (84 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды |
|
Васіль Мікалаевіч Бяляўскі (18 сакавіка 1924, в. Крашына, Аршанскі раён — 30 красавіка 2008, Віцебск) — беларускі мастак.
Біяграфія
Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1970). Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1942 года ваяваў у дзеючай арміі. З 1945 года працаваў ва ўстановах культуры і асветы, дзяржаўных установах: дырэктарам Багушэўскага раённага Дома культуры, настаўнікам сярэдняй школы ў гарадскім пасёлку Багушэўск Сенненскага раёна, дырэктарам кінатэатра Віцебскага праўлення кінафікацыі (1966—1969), дырэктарам віцебскіх мастацка-вытворчых майстэрняў Мастацкага фонда БССР (1969—1981).
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, трыма медалямі «За баявыя заслугі», медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і іншымі ўзнагародамі. Член Саюза мастакоў (1988).
Творчасць
Працаваў пераважна ў станковым жывапісе.
Сярод работ: тэматычныя кампазіцыі на тэмы Вялікай Айчыннай вайны «Агонь на сябе» (1974), «Месцы партызанскай славы» (1977), «Сустрэча воінаў Савецкай Арміі з партызанамі» (1980), «Курган партызанскай славы» (1981), «Раны зямлі» (1981), сучаснасці — «Меліяратары»(1971), «Начная змена» (1976); пейзажы «Залатая восень» (1973), «Лучоса» (1976), «Майскі снег» (1978), «Вясенні пейзаж» (1979), «Рэчка Ціхая» (1982), «Раніца» (1983), «Перад захадам» (1984), «Возера Вароны» (1984); партрэты «Партрэт брыгадзіра» (1970), «Партрэт Героя Сацыялістычнай Працы Г. Я. Рамчанкі» (1971), «Медсястра» (1973); Нацюрморты: «Асенні нацюрморт» (1982).
Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
Літаратура
- Цыбульский, М. Л. Белявский Василий Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 51.