Васіль Кірылавіч Захараў | |
---|---|
руск.: Василий Кириллович Захаров | |
Дата нараджэння | 24 жніўня 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 сакавіка 1967 (80 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | лесаводства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1948) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
|
Васіль Кірылавіч Заха́раў (руск.: Василий Кириллович Захаров; 24 жніўня 1886 — 12 сакавіка 1967) — вучоны ў галіне лесаводства, доктар сельскагаспадарчых навук (1948), прафесар (1926). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1956).
Біяграфія
В. К. Захараў нарадзіўся ў горадзе Ладзейнае Поле Алонецкай губерні Расійскай імперыі (зараз Ленінградская вобласць Расіі). Першапачатковую адукацыю атрымаў у гарадскім вучылішчы. У 1923 годзе скончыў Ленінградскі лясны інстытут (сучасны Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт), выкладаў у ім на кафедры лесаўпарадкавання і адначасова працаваў ляснічым вучэбна-вопытнага лясніцтва інстытута[1]. У 1926 годзе абраны прафесарам на кафедры лясной таксацыі і лесаўпарадкавання Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (БСГА) [1]. У 1930 годзе факультэт БСГА быў пераўтвораны ў самастойны Беларускі лесатэхнічны інстытут, загадчыкам кафедры таксацыі і лесаўпарадкавання быў прызначаны В. К. Захараў. У асобныя перыяды ён займаў пасады дэкана факультэта і намесніка дырэктара па навучальнай і навуковай рабоце[1]. З 1950 года В. К. Захараў прымаў удзел у навуковай рабоце Інстытута лесу Акадэміі навук БССР[1].
Навуковая дзейнасць
А. К. Захараву належаць больш за 50[1]. навуковых прац па актуальным пытанням лясной гаспадаркі, таксацыі лесу, уліку і ўдакладненню метадаў уліку лесу на кораню са складаннем шэрагу табліц.
Сярод апублікаванага:
Зноскі
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 341. — 522 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 10. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
- Гісторыя кафедры лесаўпарадкавання БДТУ Архівавана 21 мая 2018. (руск.) (бел.)
- Навуковая школа па інфармацыйных сістэмах і тэхналогіях у лесаўпарадкаванні і лясной гаспадарцы БДТУ Архівавана 8 жніўня 2020. (руск.) (бел.)
- Василий Кириллович Захаров (к 45-летию научно-педагогической деятельности и 70-летию со дня рождения // Сборник научных работ по лесному хозяйству. Выпуск VI. / Академия наук Белорусской ССР. Институт леса. — Мн.: Издательство Академии наук БССР, 1955. — С. 239—240. (руск.)