Васіль Васільевіч Рубанік | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 мая 1949 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
|
Віктар Якаўлевіч Прушак (нар. 9 мая 1959, в. Бутава, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай акустыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014), доктар тэхнічных навук (2005).
Біяграфія
Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1971).
У 1971—1973 гадах служба на Чырванасцяжным Ціхаакіянскім флоце, камандзір станцыі спадарожнікавай сувязі. З 1973 года ў Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі, старшы навуковы супрацоўнік. У 1976 годзе пераведзены ў Віцебскае аддзяленне Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР, дзе прайшоў шлях ад старшага інжынера да намесніка дырэктара па навуковай рабоце. У 1998—2002 гадах загадчык кафедры фізікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
З 2002 года дырэктар ДНУ «Інстытут тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі»[2].
Узнагароды
Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2008) за цыкл работ па выкарыстанні магутных ультрагукавых ваганняў у навуковых даследаваннях і тэхналагічных працэсах.
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2014).
Навуковая дзейнасць
Навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне тэхнічнай акустыкі. Стварыў навуковую школу па тэрмапругкім фазавым ператварэнням пры высокаэнергетычных уздзеяннях. Эксперыментальна выявіў эфект ініцыявання памяці формы пад уздзеяннем ультрагукавых ваганняў у сплавах з эфектам памяці формы. Упершыню выявіў павелічэнне напружання цячэння ў такіх сплавах пры ўльтрагукавым уздзеянні ў інтэрвале тэмператур зваротнага мартэнсітнага ператварэння пры актыўнай ізатэрмічнай дэфармацыі («анамальны эфект Блага-Лангенекера»). Распрацаваў і даследаваў новыя спосабы генерацыі рэактыўных механічных напружанняў і заданні эфекту памяці формы з дапамогай ультрагукавых ваганняў; вывучыў уплыў ультрагуку на працэсы тэрмаапрацоўкі пры хуткасным электракантактным нагрэве, механаактывацыі і прэсаванні парашкоў керамікі; распрацаваў і рэалізаваў у вытворчых умовах, а таксама ў практыцы навуковых даследаванняў новыя высокаэфектыўныя спосабы ўводу ўльтрагукавых ваганняў у ачаг дэфармацыі і абсталяванне для валачэння, прэсавання, зваркі палімерных матэрыялаў, эмульгіравання і інш.
Член 2-х спецыялізаваных саветаў па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, член рэдакцыйных калегій часопісаў «Фундаментальныя праблемы сучаснага матэрыялазнаўства» (Расійская Федэрацыя), «Вектар навукі ТГУ» (Расійская Федэрацыя), і "Веснік установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» (Рэспубліка Беларусь). Намеснік старшыні Міждзяржаўнага каардынацыйнага савета па фізіцы трываласці і пластычнасці матэрыялаў.
Аўтар больш за 500 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій і кніг, 55 вынаходак і патэнтаў.
Бібліяграфія
- Ультразвук и обработка материалов. Минск: Беларус. навука, 2003 (в соавт.).
- Ультразвук в технологии производства композиционных кабелей. Минск: Беларус. Навука, 2012 (в соавт.).
- Измерение микротвердости композита TiN — TiNi, полученного ионно-плазменным осаждением // Известия вузов. Черная металлургия. 2014. № 4. С. 55-59 (в соавт.).
- Shape memory alloys: properties, technologies, opportunities- trans tech publications Ltd. Switzerland, 2015 (in co-aut. N.N. Resnina).
- Применение в хирургии материала с памятью формы из никелида титана. Медицинский журнал. 2016. № 1. С. 43-49 (в соавт.).
Зноскі
Спасылкі
- Васіль Васільевіч Рубанік у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)