Васіль Васілевіч Копаць | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Самуэль Валовіч | ||||||
Пераемнік | Ян Рудаміна-Дусяцкі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1575 | ||||||
Смерць | люты 1636 | ||||||
Род | Копці | ||||||
Бацька | Васіль Копаць[d] | ||||||
Маці | Палонія з Валовічаў[d] | ||||||
Жонка | Алена з Дольскіх[d][1] і Барбара з Хадкевічаў[d][1] | ||||||
Дзеці | Ян Кароль Копаць і Ганна Барбара з Копцяў[d][2] |
Васіль Васілевіч Копаць (1575 — люты 1636) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Берасцейскі падкаморы з 1615, кашталян новагародскі з 1626. Таксама староста ожскі і пераломскі з 1619.
Сям’я
Паходзіў з роду Копцяў, сын Васіля Копця і Палоніі Валовіч, дачкі смаленскага ваяводы Рыгора Валовіча. Меў братоў Лукаша, кашталяна берасцейскага, і Філона, лідскага земскага маршалка.
Ажаніўся спачатку з Аленай Дольскай, дачкой кашталяна берасцейскага Міхала Ніцыфара Дольскага, але яна памерла 24 верасня 1617 года, дзяцей з ёй не меў. Другі шлюб узяў з Барбарай Хадкевіч, дачкой кашталяна віленскага Гераніма Хадкевіча. З ёй меў сына Яна Караля і дачку Ганну Барбару, якая выйшла за вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна Сапегу.
Зноскі
- 1 2 Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 138. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 60. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Літаратура
- Пазднякоў В. Копці // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 133. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.