Васіль Апанасавіч Равяка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1948 (75 гадоў) | ||||||
Месца нараджэння | |||||||
Грамадзянства |
СССР, Беларусь |
||||||
Альма-матар | |||||||
Узнагароды і прэміі |
|
Васіль Апанасавіч Равяка (нар. 15 ліпеня 1948, Рабец, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — Герой Беларусі, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь; кандыдат сельскагаспадарчых навук.
Біяграфія
Скончыў Рэчыцкі дзяржаўны аграрны каледж[1], затым — Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут[2] (спецыяльнасць — навуковец-заатэхнік); Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (спецыяльнасць — палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін).
Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам-селекцыянерам калгасу «Заазер’е» Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Служыў у шэрагах Узброеных Сіл. Працаваў загадчыкам цэха жывёлагадоўлі, намеснікам старшыні калгаса «Прагрэс» Гродзенскага раёна, інструктарам арганізацыйнага аддзела Гродзенскага абкама КПБ, першым сакратаром Мастоўскага райкама КПБ.
З 1995 — старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна[3].
Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, член пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях і ахове навакольнага асяроддзя[4]. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[5].
Узнагароды
- Медаль Героя Беларусі (2006) — за выключныя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь[6]
- Ордэн «Знак Пашаны»
- медаль «За працоўныя заслугі»
- Юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[1]
Зноскі
- 1 2 Гісторыя Рэчыцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Архівавана 5 сакавіка 2016. (Праверана 30 снежня 2011)
- ↑ Фатаграфія і біяграфія на сайце ГДАУ(недаступная спасылка) (Праверана 30 снежня 2011)
- ↑ Хорошего много не бывает // Российская газета. — 2006, 14 декабря. (Праверана 30 снежня 2011)
- ↑ Пастаянныя камісіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Архівавана 10 лютага 2012. (Праверана 30 снежня 2011)
- ↑ сайт Нацыянальныя сходы Рэспублікі Беларусь Архівавана 1 верасня 2011.
- ↑ СПК Прогресс-Вертелишки — Наша история (Праверана 30 снежня 2011)
Спасылкі
- Фатаграфія і біяграфія на сайце Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (Праверана 30 снежня 2011)