Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі | |
---|---|
укр.: Василь Олександрович Сухомлинський | |
![]() | |
Дата нараджэння | 28 верасня 1918[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 верасня 1970[1] (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | настаўнік, пісьменнік, журналіст, педагог, публіцыст, паэт |
Навуковая сфера | педагогіка[2], публіцыстыка[2], Белетрыстыка[2] і паэзія[2] |
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі |
![]() |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() |
Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі (укр.: Василь Олександрович Сухомлинський; 28 верасня 1918, в. Васыліўка, Александрыйскі павет, Херсонская губерня — 2 верасня 1970, пас. Паўлыш, Ануфрыеўскі раён, Кіраваградская вобласць, Украінская ССР) — украінскі савецкі педагог. Член-карэспандэнт Акадэміі педагагічных навук СССР (1968), кандыдат педагагічных навук (1955), заслужаны настаўнік школы Украінскай ССР (1958), Герой Сацыялістычнай Працы (1968).
Скончыў Палтаўскі педагагічны інстытут (1939). Выкладаў украінскую мову і літаратуру ў сельскіх школах Ануфрыеўскага раёна Кіраваградскай вобласці. У 1944—1948 гадах загадчык Ануфрыеўскага райана. З 1948 года дырэктар Паўлышскай сярэдняй школы, якая стала своеасаблівай навуковай лабараторыяй, дзе ўвесь педагагічны калектыў удзельнічаў у шматгадовай доследна-эксперыментальнай дзейнасці.
Аўтар навуковых прац па праблемах практычнай педагогікі. Стварыў арыгінальную педагагічную сістэму заснаваную на антрапалагічным падыходзе, гарманізацыі форм, сродкаў і метадаў педагагічнай дзейнасці, прызнання асобы дзіцяці вышэйшай каштоўнасцю працэсаў выхавання і адукацыі.
Беларускія пераклады
- Блакітныя жураўлі: апавяданні, казкі / Васіль Сухамлінскі; пераклад з украінскай мовы, [прадмова] В. Віткі; агульная рэдакцыя Я. Брыля. — Мінск: Народная асвета, 1971.
Зноскі
- 1 2 Сухомлинский Василий Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 3 4 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
- Вітка В. «Сэрца аддаю дзецям»: Настаўнік // Вітка В. Выбр. творы. Т. 2. Мн., 1973.
- Сухамлі́нскі Васіль Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 295. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).