Васіль Шаладонаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч Міхаіл Чыгір |
||||||
Папярэднік | Мікалай Ігнатовіч | ||||||
Пераемнік | Васіль Капітан | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 ліпеня 1948 |
||||||
Смерць |
1 сакавіка 2007 (58 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды |
|
Васі́ль Іва́навіч Шаладо́наў (10 ліпеня 1948, в. Граб’ё Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці, БССР — 1 сакавіка 2007, Мінск) — былы Генеральны пракурор Беларусі, дзяржаўны саветнік юстыцыі 2-га класа, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь[1].
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1966 годзе на нафта-і газаздабыўных прадпрыемствах Мазыра і Рэчыцы. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта працаваў у органах пракуратуры, быў сакратаром Лоеўскага раённага камітэта ЛКСМ Беларусі, пасля гэтага зноў у органах пракуратуры. У верасні 1978 быў прызначаны Добрушскім міжраённым пракурорам, а ў красавіку 1983 — Рэчыцкім міжраённым пракурорам.
У 1984 годзе быў прызначаны першым намеснікам пракурора Гомельскай вобласці.
У 1990 годзе быў абраны народным дэпутатам БССР, затым намеснікам Старшыні Вярхоўнага Савета БССР. У часы жнівеньскага путча, у інтерв'ю радыё, выступіў у падтрымку путчыстаў.
23 снежня 1992 года быў абраны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь.[2]
Зноскі
- ↑ http://prokuratura.gov.by/main.aspx?guid=10943 Архівавана 2 красавіка 2015. // Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь (руск.)
- ↑ Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 1992 года № 2062-XII «Аб абранні Шаладонава В. І. Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 1996 года № 93-XIII «Аб вызваленні Шаладонава В. І. ад пасады Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь»
Літаратура
- Біяграфія Архівавана 4 лістапада 2014.