Васіль Іванавіч Рагаўцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 студзеня 1952[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 сакавіка 2016[1] (64 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | паэт |
Навуковая сфера | мовазнаўства[4] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук[5] |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомы як | аўтар «Расійска-беларускага слоўніка па машынабудаванні» (1998) і «Анамастычнага слоўніка Магілёўшчыны» (2000) |
Член у | |
Узнагароды |
![]() ![]() |
Васі́ль Іва́навіч Рагаўцо́ў (4 студзеня 1952, Стрэшын, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць, цяпер Беларусь — 14 сакавіка 2016) — беларускі мовазнавец і паэт.Прафесар (1993) і доктар філалагічных навук (2003). член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1999). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2002). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Васіля Хомчанкі Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (2008)[8] за зборнік вершаў для дзяцей «Адмыслоўцы». Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (2014).
Біяграфія
У 1967 годзе 15-гадовым юнаком надрукаваў першыя вершы ў жлобінскай раённай газеце «Камуніст». У 1968 годзе скончыў сярэднюю школу ў Стрэшыне, паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Мазырскага педагагічнага інстытута і пачаў выступаць з вершамі ў агульнакраёвым друку. У 1973 годзе скончыў Мазырскі педінстытут па спецыяльнасці беларуская мова і літаратура[8].
У 1973—1976 гадах працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Коўчыцкай сярэдняй школе Светлагорскага раёна (Гомельская вобласць). У 1978 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР і працаўладкаваўся ў Магілёўскі педагагічны інстытут. У 1979 годзе атрымаў навуковую ступеню кандыдата філалагічных навук. У 1981 годзе стаў суаўтарам «Матэрыялаў да абласнога слоўніка Магілёўшчыны». У 1983—2013 гадах быў загадчыкам кафедры беларускай мовы Магілёўскага педінстытута. У 1993-м атрымаў навуковую годнасць прафесара.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1996 года. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[9]
У 1999 годзе атрымаў годнасць член-карэспандэнта Беларускай акадэміі адукацыі. 12 красавіка 2002 года абараніў у Інстытуце мовазнаўства НАНБ доктарскую дысертацыю «Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі», якую напісаў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце[10].
У 2003-м стаў доктарам філалагічных навук.
Навуковая дзейнасць
На 2011 год напісаў звыш 100 навуковых прац, у тым ліку такія кнігі, як «Уводзіны ў мовазнаўства» (2004) ў суаўтарстве з Антонам Юрэвічам, «Моўны разбор у ВНУ і ў школе» (1998) ў суаўтарстве з Соф’яй Кечык, «Практыкум па ўводзінах у мовазнаўства» (1989), «Уводзіны ў мовазнаўства: заданні для самастойнай работы студэнтаў» (1992), «Сінтаксіс беларускай і рускай моў: дыскусійныя пытанні» (2001), «Практыкум па гісторыі агульнага мовазнаўства» (2001), «Руска-беларускі слоўнік па машынабудаванні» (1998) і «Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны» (2000)[11].
На 2018 год напісаў звыш 220 навуковых прац, сярод якіх было 15 падручнікаў, 4 манаграфіі і 2 слоўнікі. Сярод такіх выданняў былі: «Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны» (2004) ў суаўтарстве, а таксама кнігі «Гісторыя мовазнаўства» (2005), «Агульнае мовазнаўства» (2006), «Агульнае мовазнаўства: Практыкум» (2007) і энцыклапедычны даведнік «Мовы свету» (2009)[8].
Творчасць
Таксама выдаў 5 паэтычных зборнікаў: «Сутонне» (1995), «Долягляд» (1998), «Адмыслоўцы» (2007), «На роскрыжы дарог» (2008) і «Імгненне і вечнасць». Яго асобныя вершы паклаў на музыку кампазітар Мікалай Яцкоў[12]. У 2010 годзе выдаў «Слоўнік пра камічнае».
У 2011 годзе выйшаў бібліяграфічны даведнік «Прафесар Васіль Іванавіч Рагаўцоў: навуковая і навукова-педагагічная дзейнасць, літаратурная творчасць». 22 снежня — 6 лютага 2012 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі прысвяціла 60-гадоваму юбілею Рагаўцова выставу «Глыток з родных крыніц». На 2012 год яго вершы друкаваліся ў 7 часопісах «Полымя», «Маладосць», «Роднае слова», «Першацвет», «Вожык», «Бярозка» і «Вясёлка», а таксама ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкай газеце» і газетах «Чырвоная змена», «Наша слова» і «Сталіца». Сярод іншага, вершы Рагаўцова ўвайшлі ў анталогію беларускай паэзіі XX ст. «Краса і сіла»[11].
Узнагароды
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2002). 6 лютага 2014 года атрымаў ганаровую годнасць заслужанага працаўніка адукацыі Беларусі[13].
У 2008 годзе стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Васіля Хомчанкі Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі за зборнік вершаў для дзяцей «Адмыслоўцы».
Бібліяграфія
- Васіль Рагаўцоў. Уводзіны ў мовазнаўства. — Магілёў: Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт, 2004. — 576 с. — ISBN 985-480-054-7.
- Васіль Рагаўцоў. Адмыслоўцы: вершы. — Мінск: Кнігазбор, 2007. — 21 с. — ISBN 978-985-6824-86-2. Архівавана 22 студзеня 2022.
- Васіль Рагаўцоў. Вербальныя сродкі камічнага ў беларускай драматургіі: 1950―1990-я гады. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2016. — 247 с. — 50 экз. — ISBN 978-985-7134-05-2.
Зноскі
- 1 2 https://bis.nlb.by/by/documents/141514
- ↑ https://static.goub.by/html/pisateli_gomel_obl/html/ragautsou.html
- 1 2 https://zviazda.by/be/news/20140207/1391720615-zasluzhanym-lyudzyam-zasluzhanyya-uznagarody
- 1 2 https://www.bykhov.by/?p=35368
- ↑ https://www.msu.by/asp/dissertation/item/raga%D1%9Eco%D1%9E-vas%D1%96l-%D1%96vanav%D1%96ch
- ↑ https://web.archive.org/web/20220122102413/http://catalog.library.mogilev.by/kray/Znak_new/mogreglib/36.htm
- ↑ https://krupskoy.gomel.by/page-2.html
- 1 2 3 Рагаўцоў Васіль Іванавіч . Гомельская абласная бібліятэка (8 красавіка 2018). Праверана 22 студзеня 2022.
- ↑ Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.
- ↑ Рагаўцоў Васіль Іванавіч (абароненая дысертацыя) . Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт (8 красавіка 2022). Праверана 22 студзеня 2022.(недаступная спасылка)
- 1 2 Сяргей Леўчанка. Васілю Рагаўцову — 60 . Газета «Маяк Прыдняпроўя» (Быхаў) (31 студзеня 2012). Праверана 22 студзеня 2022.
- ↑ Васіль Іванавіч Рагаўцоў(недаступная спасылка). Магілёўская абласная бібліятэка (8 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2022. Праверана 22 студзеня 2022.
- ↑ Заслужаным людзям — заслужаныя ўзнагароды // Звязда : газета. — 7 лютага 2014. — № 23 (27633). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
Спасылкі
- Васіль Рагаўцоў . Партал «Беларуская паэзія» (8 красавіка 2022). Праверана 22 студзеня 2022.
- Васіль Рагаўцоў . Часопіс «Вясёлка» (8 красавіка 2022). Праверана 22 студзеня 2022.
- Васіль Рагаўцоў . Нацыянальны паэтычны партал «Беларускія вершы» (8 красавіка 2022). Праверана 22 студзеня 2022.
- Васіль Рагаўцоў . Партал «Вершы пра каханне» (8 красавіка 2022). Праверана 22 студзеня 2022.
- Васіль Рагаўцоў . Партал «Вершы пра Беларусь» (8 красавіка 2022). Праверана 22 студзеня 2022.
- Васіль Рагаўцоў . Партал «Вершы пра восень» (8 красавіка 2022). Праверана 22 студзеня 2022.