Васіль Іванавіч Парменаў
руск.: Василий Иванович Парменов
Дата нараджэння 6 снежня 1905(1905-12-06)
Месца нараджэння в. Краева, Валагодская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 13 сакавіка 1984(1984-03-13) (78 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, навуковец
Навуковая сфера хірургія
Месца працы Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Чырвонага СцягаОрдэн Айчыннай вайны 2 ступені
Медаль «За адвагу»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Васіль Іванавіч Парме́наў (руск.: Василий Иванович Парменов, 6 снежня 190513 сакавіка 1984) — вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1964), прафесар (1969).

Біяграфія

В. І. Парменаў нарадзіўся ў вёсцы Краева Валагодскай губерні (у сучаснай Валагодскай вобласці Расіі). Працаваў санітарам у бальніцах Волагды і Ленінграда. У 1926 годзе паступіў у 2-і Ленінградскі медыцынскі інстытут (сучасная Санкт-Пецярбургская дзяржаўная медыцынская акадэмія імя І. І. Мечнікава) і скончыў яго ў 1931 годзе. З 1931 года працаваў урачом ва Уральскай вобласці. У 1933 годзе пераехаў у Гомель, працаваў урачом у чыгуначнай бальніцы і адначасова выкладаў у Гомельскім педагагічным інстытуце. У 1939—1941 гг. працаваў на чыгуначнай станцыі Унеча (Бранская вобласць). З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны В. І. Парменаў у дзеючай арміі. У 1941—1945 гг. начальнік 2-а аддзялення эвакашпіталя, вядучы хірург 193-а асобнага медсанбата 116-й стралковай дывізіі, вядучы хірург спецыялізаванага палявога шпіталя. Быў тройчы паранены. Пасля дэмабілізацыі ў званні маёра медыцынскай службы, В. І. Парменаў з 1948 года працаваў у медыцынскіх установах Гомельскага чыгуначнага вузла. У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, пачаў выкладаць у Гомельскім педагагічным інстытуце імя В. П. Чкалава і адначасова галоўны хірург Беларускай чыгункі. У 1952—1973 гг. загадчык кафедрай анатоміі чалавека і жывёл Гомельскага педагагічнага інстытута.

Навуковая дзейнасць

В. І. Парменаву належаць навуковы працы па пытаннях агнястрэльных раненняў жывата, хвароб грудной і брушной поласцей, па гематалогіі, ангіялогіі і інш.

Сярод апублікаванага:

  • Анатомические особенности головного мозга человека. — Мн., 1969.
  • Операция до выведения из шока при повреждениях и заболеваниях живота. // Хирургия, 1974, № 2.

Узнагароды

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.