Вёска
Васількова
± |
Васілько́ва[1] (трансліт.: Vasiĺkova, руск.: Васильково) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.
Геаграфія
Размешчана на рацэ Волчас. За 32 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 70 км ад Магілёва, 17 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы па лініі Горкі-Сураж. Рэльеф раўнінны.
Гісторыя
У 1834 г. 48 двароў, уласнасць памешчыкаў Пячкоўскіх. У 1897 г. 43 двары, 153 жыхары, у Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 г. 164 жыхары, у Расненскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерні. У 1910 г. адкрыта царкоўна-прыходская школа.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1931 г. арганізаваны калгас «Шлях Леніна», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 28 гаспадарак, меў 332 га ворыва.
У Вялікую Айчынную вайну з 15 ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г. вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 18 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Доўгавіцкага сельсавета[2].
У 1999 г. у складзе саўгаса «Забалацце».
Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 2012—2016 г. — нежылая
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 18 мая 2021.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх