Васілька Валадаравіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір | ||||||
Пераемнік | Святаслаў Мсціславіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | паміж 1135—1150 | ||||||
Смерць | 1222 | ||||||
Род | Глябовічы | ||||||
Бацька | Валадар Глебавіч | ||||||
Маці | Рыкса Баляславаўна | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
![]() |
Васілька Валадаравіч (паміж 1135—1150 — 1222) — князь лагожскі (зг. 1186), магчыма князь полацкі (1216—1222).
Сын Валадара Глебавіча і магчыма Рыксы, імаверна, малодшы брат полацкага князя Уладзіміра Валадаравіча.
Упершыню згадваецца ў 1186 годзе, калі разам з князямі смаленскім Давыдам, наўгародскім Мсціславам і друцкім Усяславам удзельнічаў у паходзе на Полацк[1]. Прычыны паходу невядомы, але палачане вырашалі дамагацца мірнага развявання канфлікту, сустрэлі князёў на мяжы і далі багатыя дары — князі згадзіліся на мір. Магчыма, як вынік — васількаў брат Уладзімір стаў полацкім князем, а Васілька заняў сталец у Менску[2]. Паводле меркавання Пятнова, паход быў выкліканы канфліктам палачан з Уладзімірам, які ў 1186 годзе ўжо сядзеў на полацкім стальцы, вынікам паходу было замацаванне стальца за Уладзімірам[3].
Па гэтым Васілька доўгі час не згадваецца крыніцамі, імаверна, выступаў супольна з братам. Так 12.3.1196 года Васілька разам з чарнігаўцамі і друцкім князем Барысам разграміў смаленскае войска[4], пра гэта паведамляе Сіманаўскі летапіс. Праўда, паводле Карамзіна, Троіцкі летапіс называў Васільку полацкім князем, але вядома, што полацкім князем тым часам быў Уладзімір[5]. Імаверна, і далей Васілька вёў узгодненую з братам палітыку, удзельнічаў у паходах, у т.л. супраць немцаў у Ніжнім Падзвінні. У 1216 годзе Уладзімір задумаў вялікі паход на Рыгу, сабраў вялікае войска з удзелам смалян, віцяблян, дручан, імаверна, мусілі быць і войскі Васількі, які мог прывесці і літоўцаў.
Уладзімір нечакана памёр, паход на Рыгу не адбыўся. Паводле Яна Длугаша, тым часам смаленскі князь Мсціслаў Давыдавіч разбіў літоўцаў, якія рабавалі ваколіцы Полацка[6]. Паводле Васіля Тацішчава, у 1217/1218 годзе князь полацкі Васілька разам з Мсціславам Удатным і Уладзімірам Рурыкавічам удзельнічаў у паходзе на Галіч[7], калі верыць Стрыйкоўскаму, у гэтым войску былі і літоўцы, хоць полацкага князя Васільку ён не згадвае. Магчыма, згаданая Длугашам сутычка смаленцаў з літоўцамі каля Полацка адбылася пасля смерці Уладзіміра менавіта з войскамі Васількі, дзе маглі быць літоўцы, якіх потым ён прывёў і пад Галіч. У такой версіі няма аднак пэўнасці, яна выключна гіпатэтычная. У кожным разе, калі Васілька Валадаравіч і быў полацкім князем пасля Уладзіміра, то толькі да 1222 года, калі смаленскія князі захапілі Полацк.
У мастацтве
- Скульптура Заіра Азгура «Князь Васілёк Мінскі» (1943), захоўваецца ў Мемарыяльным музеі-майстэрні З. І. Азгура.
Зноскі
Літаратура
- Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х-XIII вв. — М., 1975.
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.
- Володихин Д. Еще раз о княжеской власти в средневековом Полоцке // Вопросы истории, № 4-5, 2000. — С. 173—175.
- Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ-ХІІІ ст.: Вучэб. дапам. — Мн., 1998, − 260 с.
- Пятнов А. П. Полоцкая земля в последней четверти XII в. // Rossica Antiqua. 2010. Вып. 1. — С. 135—138.
- Татищев В. История Российская. — Т. 2. — М., 1962.