Васільеўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Полацкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Забор’е
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 17 лістапада 1948

Васі́льеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Полацкай вобласці. Цэнтр — Забор’е.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Васільеўскі (Васілёўскі) сельсавет у складзе Дрэтунскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Васілева (Васілёва). З 3 ліпеня 1925 года ў складзе Краснапольскага раёна Полацкай акругі. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавет перанесены ў вёску Забор’е. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Полацкага раёна Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці[1]. 17 лістапада 1948 года скасаваны з-за разрушэнняў падчас Вялікай Айчыннай вайны, тэрыторыя далучана да Алёсаўскага сельсавета за выключэннем вёскі Прудзіны, якая была ўключана ў склад Домнікаўскага сельсавета[2][3].

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 года — 11[4]

Крыніцы

  1. Васілёўскі сельсавет (руск.) // Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 17 ноября 1948 г. Об упразднении Васильевского сельского Совета, Полоцкого района, Полоцкой области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 968. — Воп. 2. — Спр. 182. — Л. 101—107
  4. Белорусская ССР: Административно-территориальное деление на 1-е января 1947 г. / Информационно-статистическое отделение Президиума Верховного Совета БССР. — Минск: Госиздат БССР, Редакция политической литературы, 1947. — 300 с. — С. 237.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.