Ва́ськаў ка́мень — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 1 км на паўночны захад ад в. Аўгустова Валожынскага раёна Мінскай вобласці, на схіле марэннай грады, у лесе. Валун сіеніту даўжынёй 3,9 м, шырынёй 3,2 м, вышынёй 1,7 м, у абводзе 11 м, аб'ём 21 м3, маса каля 56 т. Прынесены ледавіком каля 125 тысяч гадоў назад з поўдня Фенаскандыі. Памеры бачнай часткі Васькава каменя былі значна большыя да ўзрыву, якім у свой час спрабавалі разбурыць валун.
Літаратура
- Васькаў камень. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.