Пасёлак гарадскога тыпу
Васток
± |
Васток (руск.: Восто́к) — пасёлак гарадскога тыпу ў Чырвонаармейскім раёне Прыморскага края Расіі, цэнтр і адзіны населены пункт Вастоцкага гарадскога паселішча. Адлегласць да раённага цэнтра, сяла Новапакроўка, 123 км па прамой і 180 км па дарозе (праз Глыбіннае і Рошчына).
Адлегласць да найбліжэйшай чыгуначнай станцыі ў горадзе Дальнярэчанску — 220 км.
Стаіць у вярхоўях ракі Дальняя (да перайменавання ў 1972 годзе рака насіла назву Тацібэ). Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1980 года.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.