Вар'етэ — від тэатра, у праграму паказаў якога ўваходзіць забаўляльныя нумары тэатральных, музычных і цыркавых жанраў. Уключае аднаактовыя камічныя п'есы, парадыйныя сцэнкі, выступленні спевакоў, чытальнікаў, танцораў, штукароў. Назва паходзіць ад парыжскага тэатра Вар'етэ-Мантансье (заснавана ў 1790 годзе, з 1807 года — тэатр Вар'етэ). Тэатры тыпу вар'етэ былі пашыраны ў гарадах Заходняй Еўропы ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Сярод найбольш вядомых сучасных вар'етэ «Мулен Руж», «Фалі-Бержэр», «Лідо» (Парыж). У эфектных, багата аформленых пастаноўках вар'етэ ўзнік і развіўся жанр рэвю. Існуюць радыё-, і тэлевар'етэ, у праграмах якіх песні, скетчы і іншыя эстрадныя нумары.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.