Станцыя
Варшаўскі вакзал
Аператар Расійскія чыгункі[d]
Дата адкрыцця 1 лістапада 1853
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Варшаўскі вакзал — пасажырскі тэрмінал чыгуначнай станцыі Гатчына-Варшаўская, адзін з 2-х дзеючых чыгуначных вакзалаў Гатчыны на лініі Санкт-Пецярбург-Луга.

Рух па Варшаўскай чыгунцы ад Санкт-Пецярбурга да Гатчыны пачаўся 1 лістапада 1853 года. Тады ж быў адчынены Варшаўскі вакзал. У 1858 годзе быў гатовы праект сталай станцыі і пасажырскага вакзалу, які распрацаваў архітэктар П. О. Сальмановіч. Вакзал уяўляў сабой выцягнуты павільён з арачнымі вокнамі і дзвярамі, у якім імператарскую палову ад касавай залы і вестыбюляў 1-га, 2-га і 3-га класаў адлучаў скразны праход. У 1888 годзе інжынер Фелікс Ясінскі распрацаваў праект металічнага падстрэшка над пасажырскай платформай. У 1895 годзе была пабудаваная электрычная станцыя для асвятлення чыгуначнай станцыі.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны і акупацыі вакзал быў разбураны. Пасля вайны быў пабудаваны новы будынак вакзалу ў класічным стылі па праекце архітэктара Д. П. Бурышкіна. У 1967 годзе пуці станцыі былі электрыфікаваныя, з 6 лістапада паведамленне з Ленінградам стала здзяйсняцца электрацягнікамі. У 2000-х гадах вакзал прайшоў капітальны рамонт.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.