Вёска
Варшаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°35′17″ пн. ш. 27°50′20″ у. д.
Насельніцтва
37 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Варшаўка на карце Беларусі ±
Варшаўка (Беларусь)
Варшаўка
Варшаўка (Мінская вобласць)
Варшаўка

Варша́ўка[1] (трансліт.: Varšaŭka, руск.: Варшавка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад раённага цэнтра, на аўтадарозе Смалявічы — Шацк, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.

Гісторыя

У канцы XІX ст. маёнтак у Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1908 годзе згадваецца як фальварак Варшаўка.

У канцы лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года вёска ў БССР.

З канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупавана нямецкімі войскамі. Каля вёскі падчас Другой сусветнай вайны было растраляна больш за 300 ваеннапалонных і мірных жыхароў.

Насельніцтва

  • пачатак XX ст. — 1 двор, 6 жыхароў.
  • 1917 — 1 двор, 26 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 — 18 двароў, 37 жыхароў.

Выдатныя мясціны

Брацкая магіла

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.