Варненскі вольны ўніверсітэт імя Чарнарызца Храбра | |
---|---|
балг.: Варненският свободен университет „Черноризец Храбър“ | |
Арыгінальная назва | балг.: Варненският свободен университет „Черноризец Храбър“ |
Заснаваны | 1991 |
Размяшчэнне | Варна, Балгарыя |
Сайт | vfu.bg |
Варненскі вольны ўніверсітэт імя Чарнарызца Храбра (балг.: Варненският свободен университет „Черноризец Храбър“) — балгарская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Варна.
Названы ў гонар Чарнарызца Храбра, балгарскага манаха, вучонага і пісьменніка ІХ-Х стагоддзяў.
Праграммы навучання
Універсітэт прапануе дзённую і завочную формы навучання па 35 спецыяльнасцях, у тым ліку "Эканамічны менеджмент", "Сацыяльная дзейнасць", "Эканоміка", "Міжнародныя эканамічныя адносіны", "Дзяржаўнае кіраванне", "Паліталогія", "Міжнародныя адносіны", "Кіраванне карпаратыўнай бяспекай", "Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў", "Мода" , "Тэкстыль", "Журналістыка", "Еўрапейскія студыі" і інш.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.