Варган
выява
Класіфікацыя Самагучальны язычковы інструмент
Лагатып Вікісховішча Варган на вікісховішчы

Варга́н, вурган (лац.: organum — прылада; магчыма, ад стараславянскага варга — рот) — старажытны самагучальны язычковы музычны інструмент. Вядомы ў многіх народаў пад рознымі назвамі. Бываюць пласціністы варган (у выглядзе пласцінкі з драўніны, косці, бамбуку, трыснягу) і падковападобны металічны варган; да пласцінкі ці пасярэдзіне падковы прымацаваны язычок з трыснягу і сталі.

У час ігры варган заціскаюць зубамі або прыціскаюць да іх, а рот служыць рэзанатарам. У выніку бесперапыннай вібрацыі язычка ўзнікае бурдон; са зменай артыкуляцыі вуснаў атрымліваюць тоны, неабходныя для выканання мелодыі. Дыяпазон невялікі — кварта або квінта, што абмяжоўвае рэпертуар простымі песеннымі і танцавальнымі мелодыямі. На пачатку XIX стагоддзя створаны канцэртны прафесійны інструмент з храматычным гукарадам — аўра (некалькі варганаў, замацаваных на металічным дыску).

На Беларусі існаваў у XII—XIX стагоддзях як сольны і ансамблевы інструмент. У наш час сустракаецца рэдка, напрыклад, гурты Стары Ольса, Кашлаты Вох.

У 2012 годзе ў Мінску быў прэзентаваны сольны альбом варганнай музыкі «Варган», у які ўвайшлі як этнаграфічныя кампазіцыі (традыцыйныя беларускія мелодыі, напр. «Падэспань», «Верабей», так і аўтарскія кампазіцыі, у тым ліку наігрышы на варгане разам з гуслямі, шалмеем, бубнам і гартанным спевам.

Літаратура

  • Варган // Беларуская энцыклапедыя. Том 4. Мн., 1997. — С. 8.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.