Ва́рвары (па-старажытнагрэчаску: βάρβαρος — «негрэчаскі, іншаземны») — людзі, якія для старажытных грэкаў, а затым і для рымлян былі чужакамі, размаўлялі на незразумелай ім мове і далёкія ад іх культуры. Слова грэчаскага і відаць, гукапераймальнага паходжання. У шэрагу еўрапейскіх моў слова запазычана праз лац.: barbarus. Беларускае «варвар» — запазычана праз старажытнарускую з сярэднегрэчаскай.
У новы час варварамі сталі пазначаць сукупнасці народаў, якія ўрываліся ў межы Рымскай імперыі (варварскія заваяванні) і засноўвалі на яе тэрыторыі самастойныя дзяржавы (каралеўствы).
У пераносным значэнні варвары — невуцкія, грубыя, жорсткія людзі, разбуральнікі культурных каштоўнасцей.
Гл. таксама
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.