Вараждзін
харв.: Varaždin
Сцяг
Сцяг
Краіна
Каардынаты
46°18′29″ пн. ш. 16°20′16″ у. д.
Заснаваны
1181
Плошча
  • 59,9 км²[1]
  • 34,5 км²[1]
Вышыня цэнтра
173 м
Насельніцтва
  • 36 187 чал. (31 жніўня 2021)[2]
Тэлефонны код
042
Паштовыя індэксы
42000
Афіцыйны сайт
varazdin.hr (харв.)
Вараждзін на карце Харватыі
Вараждзін (Харватыя)
Вараждзін
Вараждзін (Харватыя)
Вараждзін

Вараждзін (харв.: Varaždin, ням.: Warasdin, лац.: Varasdinum, венг.: Varasd) — горад на паўночным захадзе Харватыі. Размешчаны за 81 км на поўнач ад Заграба, на рацэ Драва. Адміністрацыйны цэнтр Вараждзінскай жупаніі. Паводле даных на 2011 год насельніцтва горада складае 47 055 чалавек; паводле даных на 2001 год яно налічвала 49 075 чалавек.

Гісторыя

Археалагічныя раскопкі даказваюць, што паселішча існавала тут яшчэ ў часы рымлян. Першая пісьмовая згадка пра горад адносіцца да 1181 года. У 1209 годзе харвацка-венгерскі кароль Андраш II дае Вараждзіну — першаму гораду ў Харватыі — грамату вольнага каралеўскага горада.

У 1756—1776 гадах у часы Марыі Тэрэзіі з’яўляўся сталіцай Харватыі. У гэты час пабудаваны шматлікія палацы, якія захаваліся да нашага часу і якія даюць права гораду называцца «музеем барока пад адкрытым небам». У 1776 годзе горад у пажары згарэў практычна дашчэнту. Сталіца была перанесена ў Заграб.

Эканоміка

У цяперашні час Вараждзін — буйны культурны і прамысловы цэнтр Харватыі. Тут размешчаны буйны малаказавод «Віндыя», вядомая тэкстыльная фабрыка «Вартэкс», якая дала назву і аднайменнай футбольнай камандзе першай лігі.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Заўвагі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.