Ваніль | |||||||||||||||||
Vanilla planifolia. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887 | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Vanilla Mill. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
|
Ваніль (Vanilla) — род кветкавых раслін сямейства ятрышнікавыя. Існуе каля 110 відаў. Пашыраны ў тропіках. Некалькі відаў, пераважна ваніль духмяная (лац.: Vanilla fragnas), помпавая (лац.: Vanilla pompona) і таіцянская (лац.: Vanilla tahitensis), культывуюцца ў трапічных краінах для атрымання пладоў, у якіх ёсць ванілін. На Беларусі як дэкаратыўныя расліны вырошчваюцца ў аранжарэі Цэнтральнага батанічнага саду АН Беларусі і аматарамі.
Апісанне
Наземныя або эпіфітныя шматгадовыя травяністыя ліяны. Сцябло доўгае, лазячае з дапамогай шматлікіх паветраных каранёў. Лісце простае, сядзячае, бліскучае. Кветкі пераважна белавата-жоўтыя або белавата-зеленаватыя, сабраныя па 15-20 у суквецці. Плод — доўгая струкападобная каробачка з шматлікім вельмі дробным насеннем.
Ваніль — харчовая, дэкаратыўная і лекавая расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
- Ваниль: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Ваніль: інфармацыя на сайце GRIN
- (англ.) — патрабаванні ў ЗША да харчовага экстракта ванілі — FDA Requirements for Vanilla Extract
- (англ.) Спецыі — Spices at UCLA History & Special Collections
- (англ.) FAOSTAT — даныя пра сусветную вытворчасць ванілі