![](../I/13-04-05-Skoda_Museum_Mlad%C3%A1_Boleslav_by_RalfR-009.jpg.webp)
Вал у машынабудаванні — асноўная дэталь машыны ці механізма для перадачы вярчальных намаганняў. Размяшчаецца на дзвюх і болей апорах.
Паводле прызначэння і ўмоў работы адрозніваюцца валы: карэнныя (якія бываюць прамыя, крывашыпныя і каленчатыя), якія перадаюць і ўспрымаюць работу рухавіка; перадатачныя (якія адначасова і вядзёныя, і вядучыя); трансмісійныя (перадаюць вярчальныя намаганні ад рухавіка рабочым органам машыны); контрпрыводныя (мяняюць колькасць абаротаў вядзёных валоў).
Паводле канструкцыі адрозніваюцца гладкія, дзе ўвесь вал мае сячэнне аднолькавай формы і памераў; фасонныя (у т.л. размеркавальныя, карданныя і інш.), дзе вал мае рознае папярочнае сячэнне; фланцавыя (Гл. таксама: фланец); гнуткія, якія перадаюць вярчальнае намаганне пад рознымі вугламі. Таксама адрозніваюцца суцэльныя і пустацелыя (аблегчаныя).
Гл. таксама
Літаратура
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 2. Афіны — Ведрыч / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1970. — 640 с.: іл., карты. С.563