Валянцін Уладзіміравіч Карпіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1957 |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Званне |
|
Узнагароды і званні |
|
Валянцін Уладзіміравіч Карпіцкі (нар. 1957, в. Куртасы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі ваенны дзеяч, старшыня Рэспубліканскага савета Рэспубліканскага савета Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства», генерал-маёр унутранай службы ў адстаўцы.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1957 годзе ў в. Куртасы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1975 годзе скончыў Мінскі палітэхнікум, у 1985 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут.
У 2004—2006 гадах з’яўляўся слухачом Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1975—1999 гадах працаваў пажарным 2-й самастойнай ваенізаванай пажарнай часці па ахове Фрунзенскага раёна Мінска ўпраўлення пажарнай аховы УУС Мінскага аблвыканкама. У 1999—2005 гадах узначальваў Мінскае гарадское ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь.
З 16 чэрвеня 2005 года[1] па 4 сакавіка 2013 года[2] працаваў першым намеснікам Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. 4 сакавіка 2013 года звольнены са службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях у адстаўку з прычыны хваробы[2].
11 кастрычніка 2013 года на пазачарговым ХІІІ з’ездзе Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства» быў выбраны старшынёй Рэспубліканскага савета гэтага таварыства.
23 сакавіка 2018 года адбыўся пазачарговы з’езд Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, на якім пасада старшыні была адменена, а В. Карпіцкі быў адхілены ад кіраўніцтва арганізацыяй. В. Карпіцкі гэтыя падзеі назваў «аперацыяй па рэйдарскім захопе Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях грамадскай арганізацыі „Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства“»[3].
Узнагароды
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 16 июня 2005 года № 281 «О назначении В. В. Карпицкого первым заместителем Министра по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь»
- 1 2 Указ Президента Республики Беларусь от 4 марта 2013 года № 111 «Об освобождении от должности В. В. Карпицкого»
- ↑ «Произошел рейдерский захват со стороны государства»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2021. Праверана 19 мая 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2013 года № 189 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 14 мая 2021.
Літаратура
- Профессионализм. Отвага. Честь [Изоматериал] / В. В. Новицкий, А. В. Тетерник. — Минск, 2014.