Валянцін Пятровіч Дрозд
Дата нараджэння 16 верасня 1906(1906-09-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня 1943(1943-01-29) (36 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Ваенна-марскі флот СССР
Званне
Віцэ-адмірал ВМФ СССР
Віцэ-адмірал ВМФ СССР
Камандаваў Паўночны флот ВМФ СССР
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Іспаніі,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн ЛенінаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага Сцяга

Валянці́н Пятро́віч Дрозд (3 (16) верасня 1906, мясцечка Буда-Кашалёва Магілёўскай губерні — 29 студзеня 1943, Фінскі заліў, каля Кранштата) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, віцэ-адмірал (1940 год).

Біяграфія

Паштовая марка Беларусі

У Ваенна-марскім флоце з 1925[1] года. У 1928 годзе скончыў Ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ[1] ў Ленінградзе. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі. У 19381940 гадах камандаваў Паўночным флотам СССР.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны служыў на пасадзе камандзіра эскадры караблёў Балтыйскага флоту. У 1941 годзе кіраваў баявымі дзеяннямі караблёў у Ірбенскім праліве, абароне Маазунда. У канцы жніўня 1941 года кіраваў аперацыяй па прарыву сіл Балтыйскага флоту з Таліна ў Кранштат. Да месца прызначэння прыбыла 112 баявых караблёў, 23 транспартных і дапаможных суднаў. Удзельнік абароны Ленінграда. У лістападзе — снежні 1941 года правёў эвакуацыю абаронцаў вострава Ханка[1].

29 студзеня 1943 года віцэ-адмірал Дрозд загінуў падчас артылерыйскага абстрэлу на лядовай трасе пад Кранштатам. Пахаваны ў Аляксандра-Неўскай лаўры ў Ленінградзе.

Памяць

У 1964 годзе В. П. Дразду ў Буда-Кашалёве быў пастаўлены помнік (архітэктары В. Занковіч, Л. Левін, скульптар С. Вакар)[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Беларусь 1995.
  2. Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 99. — 737 с.

Літаратура

  • Долготович, Б. Д. Адмиралы земли белорусской. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 19—20.
  • Дрозд Валянцін Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 283. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.