Валянцін Васілевіч Сядоў | |||||
---|---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1924 | ||||
Месца нараджэння | |||||
Дата смерці | 4 кастрычніка 2004 (79 гадоў) | ||||
Месца смерці | |||||
Месца пахавання | |||||
Грамадзянства | |||||
Род дзейнасці | гісторык | ||||
Навуковая сфера | археалогія | ||||
Месца працы | |||||
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук | ||||
Навуковае званне | акадэмік РАН | ||||
Альма-матар | |||||
Навуковы кіраўнік | Artemy Artsikhovsky[d] | ||||
Вядомыя вучні | М. У. Лапацін | ||||
Член у |
|
||||
Прэміі |
![]() ![]() |
||||
Узнагароды |
|
Валянцін Васілевіч Сядоў (21 лістапада 1924, Нагінск — 4 кастрычніка 2004, Масква) — савецкі і расійскі археолаг-славіст, загадчык аддзела палявых даследаванняў Інстытута археалогіі РАН, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт РАН (1997), правадзейны член РАН (2003) і акадэмік АН Латвіі (1994).
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт у 1951 годзе. З 1954 года ў Інстытуце археалогіі АН СССР. Даследаваў археалогію і культуру Старажытнай Русі, этнагенез славян, этнічную гісторыю балтаў і фіна-уграў. У 1960-я гады правёў разведку і раскопкі курганоў у Беларускім Панямонні. Стварыў тэорыю субстратнага паходжання беларусаў. Вынікамі ўздзеяння балцкага субстрату тлумачыць вытокі асаблівасцей беларускай лінгваэтнічнай супольнасці, якая, на яго думку, аформілася ў VIII—XII стагоддзях, да пачатку адасаблення беларусаў. Аўтар артыкула «Да паходжання беларусаў» (1967), «Этнагенез і станаўленне беларусаў» (2000), манаграфій «Славяне Верхняга Падняпроўя і Прыдзвіння» (1970), «Доўгія курганы крывічоў» (1974), «Паходжанне і ранняя гісторыя славян» (1979), «Усходнія славяне ў VI—XIII стагоддзях» (1982), «Старажытнаруская народнасць» (1999).
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія СССР (1984)
- Дзяржаўная прэмія Расіі (1998)
Зноскі
Літаратура
- Штыхаў Г. В. Сядо́ў Валянцін Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 335. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Георгій Штыхаў. Сядо́ў Валянцін Васілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 462. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.