Валянцін Баляслававіч Татарыцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||
Папярэднік | Віктар Назаранка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 красавіка 1963[1] (60 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч | ||||||
Месца працы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валянці́н Балясла́вавіч Татарыцкі (нар. 21 красавіка 1963, в. Ждановічы Стаўбцоўскага раёна, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі (з 2019 года).
Біяграфія
Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1986), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2009).
У 1986—1988 гадах працаваў інжынерам-тэхнолагам завода «Сэнсар» Мінскага вытворчага аб’яднання «Гарызонт». З 1988 года працаваў у навукова-вытворчым комплексе мікраэлектронікі «Сігнал» Мінскага вытворчага аб’яднання «Гарызонт», займаў пасады інжынера-тэхнолага, вядучага інжынера-тэхнолага, намесніка начальніка цэха, намесніка начальніка вытворчасці, начальніка вытворчасці, галоўнага тэхнолага. З 1999 па 2015 год прайшоў шлях ад намесніка тэхнічнага дырэктара да дырэктара ААТ «Рудзенск» (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці). У 2015 годзе быў назначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі.
15 студзеня 2019 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь[2].
23 студзеня 2024 года вызвалены з пасады старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі ў сувязі з тым што будзе працаваць у якасці члена Калегіі (міністра) па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі[3]
Зноскі
Спасылкі
- Афіцыйная старонка на сайце Дзяржстандарта Архівавана 24 студзеня 2018. (руск.).