Валянцін Іванавіч Ермаловіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 снежня 2004 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
|
Валянцін Іванавіч Ермаловіч (17 сакавіка 1925, в. Малыя Навасёлкі, Койданаўскі раён, Мінская акруга, БССР — 22 снежня 2004, Магілёў, Беларусь) — акцёр. Заслужаны работнік культуры БССР (1988).
Біяграфія
Да вайны закончыў 9 класаў Дзяржынскай СШ. У 1944 годзе мабілізаваны ў Чырвоную армію, з баямі прайшоў Заходнюю Беларусь, Польшчу, Усходнюю Прусію, Германію. Чатыры разы быў паранены. У 1944 годзе родныя атрымалі «пахавальную»[1], з паведамленнем, што Валянцін Ермаловіч загінуў у верасні ў Польшчы[2].
У 1946 г. скончыў 10 класаў Дзяржынскай СШ і паступіў вучыцца ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на акцёрскі факультэт. У 1950—1956 гг. акцёр Пінскага, потым Магілёўскага абласных драматычных тэатраў. З 1956 г. выкладчык асноў рэжысуры і майстэрства акцёра Магілёўскага культурна-асветнага вучылішча. З 1978 г. рэжысёр Краснапольскага народнага тэатра Магілёўскай вобласці. Працаваў рэжысёрам многіх тэатральных калектываў.
Пры канцы 1980-х гадоў старшыняваў у мясцовай філіі асацыяцыі «Мартыралог Беларусі». Адшукаў месца пахаваньня закатаванага класіка беларускай літаратуры Цішкі Гартнага. Казаў пра рэпрэсаваную беларускую мову[1].
Памяць
У 1992 годзе пры Магілёўскім гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу быў створаны народны тэатр «Валянцін», названы так у гонар Ермаловіча[2].
4 верасня 2015 года на доме па вуліцы Першмайскай № 42 у Магілёве, дзе жыў Валянцін Ермаловіч, адкрытая мемарыяльная дошка[1] (граніт, бронза; скульптар Уладзімір Конанаў). На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэй Кунцэвіч, гістарык Ігар Пушкін, скульптар Уладзімір Конанаў, родныя і блізкія Валянціна Ермаловіча, прадстаўнікі тэатральных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, творчая інтэлігенцыя, моладзь, жыхары горада Магілёва[3].
Узнагароды
Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, 9 медалямі, Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978) і інш. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986), лаўрэат Усесаюзных фестываляў самадзейнай мастацкай творчасці (1988; 1991) і інш.
Сям’я
Браты Валянціна Ермаловіча: Мікола (1921—2000) — публіцыст і літаратуразнаўца, і Лявон (1923—2004) — партызан, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені і іншымі, пасля вайны працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.
Зноскі
Літаратура
- Ермаловіч Валянцін Іванавіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 622.