Валянціна Уладзіміраўна Багданава | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1947 (76 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчыца ўніверсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (2005) |
Альма-матар |
|
Валянцiна Уладзiмiраўна Багданава (нар. 4 кастрычніка 1947, с. Хароль, Прыморскі край, РСФСР) — беларускі хімік, спецыяліст у галіне фізічнай хіміі і хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Доктар хімічных навук (2005), старшы навуковы супрацоўнік (1988), прафесар (2011).
Біяграфія
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Хімія», спецыялізацыя «Фізічная хімія», 1969).
Працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1969, хімічны факультэт, кафедра неарганічнай хіміі, навуковы супрацоўнік, з 1972 — Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем БДУ, лабараторыя вогнетушыльных матэрыялаў, загадчык лабараторыі).
Навуковыя інтарэсы: хімія цвёрдага цела; інгібіраванне гарэння; кампазіцыйныя матэрыялы.
Зноскі
Літаратура
- Механизм тушения торфа огнегасящими составами / В. В. Богданова // Наука и инновации. — 2003. — № 7/8. — С. 124—135.
- Application of laminar plasma jet to test fireproof мaterials / I. P. Smyaglikov, V. V. Bogdanova, O. N. Buraya // Plasma Physics and Plasma Technology : VI International Conference Contributed papers, Minsk, September 28 — October 2, 2009 : contributed papers : in 2 vol. — Minsk, 2009. — Vol. 2. — P. 712—715.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.