Валянціна Пятроўна Мыслівец | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 жніўня 2011 (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
![]() ![]() |
Валянціна Пятроўна Мыслівец (нар. 10 сакавіка 1918, вёска Ачыжа, Ігуменскі павет, Мінская губерня, РСФСР — 24 жніўня 2011, вёска Дабрынёва, Дзяржынскі раён, Мінская вобласьць, Беларусь) — даярка Дзяржынскай дзяржплемстанцыі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, Беларуская ССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 7-га склікання.
Біяграфія
Нарадзілася ў 1918 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Ачыжа (сёння Чэрвенскі раён, Мінская вобласць). Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны працавала з верасня 1945 года ў калгасе імя Леніна і з красавіка 1950 па май 1986 года — рознарабочай, даяркай на Дзяржынскай дзяржплемстанцыі (дзяржплемстанцыя «Шыкатавічы») Дзяржынскага раёна.
Адна з першых у раёне дасягнула рубеж у пяць тысяч кілаграмаў малака з кожнай фуражнай каровы. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
У 1967 годзе ўступіла ў КПСС. Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1967—1971).
Пасля выхаду на пенсію ў 1986 годзе жыла ў вёсцы Дабрынёва Дзяржынскага раёна, дзе памерла ў 2011 годзе[1].
- Памяць
У горадзе Дзяржынск на Алеі Герояў усталяваны памятны знак, прысвечаны Валянціне Мыслівец.
Узнагароды
- Герой Сацыялістычнай Працы — указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года
- Ордэн Леніна
- Ганаровы грамадзянін Дзяржынскага раёна (1996)
Зноскі
Спасылкі
- В. Халадкоў, Слава знаходзіць годных //, Праца, талент, доблесць.: У 2-х ч. ч. 2 / [Склад. Е. Э. Павлюць, Б. І. Сушкевіч, В. В. Шарпило].— Мн.: Беларусь, 1981., с. 56-58
- А. І. Валахановіч, А. М. Кулагін, Дзержинщина: мінулае і сучаснасць(недаступная спасылка), Мінск, Навука і тэхніка, 1986
- Біяграфічныя звесткі// Мінскі абласны выканаўчы камітэт