Валянціна Іванаўна Гаявая | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1936 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Прафесія | харэограф |
Прэміі |
![]() |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() |
Валянціна Іванаўна Гаявая (22 ліпеня 1936, пас. Данілаўка, Сталінградскі край, РСФСР) — беларускі харэограф . Народны артыст Беларускай ССР (1989)[1].
Біяграфія
У 1965 годзе скончыла Вышэйшую прафсаюзную школу Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў у Ленінградзе. З 1967 года — мастацкі кіраўнік дзіцячай харэаграфічнай студыі Дома культуры завода імя Кірава ў Магілёве, з 1973 года — балетмайстар Белдзяржфілармоніі. З 1974 года — мастацкі кіраўнік і галоўны балетмайстар ансамбля «Харошкі»[1], створанага ёй разам з Мікалаем Дудчанкам.
Творчасць
У пастаўленых сюіце «Субота», харэаграфічнай кампазіцыі «Тураўская легенда», харэаграфічных карцінках «Валачэбнікі», «Местачковы вальс», танцах «Мітусь», «Танок», «Кросны», танцах народаў СССР шырока выкарыстаны гістарычны, этнаграфічны, фальклорны матэрыял, элементы прыкладнога мастацтва[1].
Узнагароды і прэміі
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996) — за пастаноўкі «Па старонках Полацкага сшытка», «Бывай, XX стагоддзе!».
- Медаль Францыска Скарыны (1996).
Зноскі
Спасылкі
- Валентина Гаевая: Борис Моисеев до сих пор не может забыть, что я его не взяла в «Хорошки» Архівавана 21 студзеня 2012. (руск.)