Валеўскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 25 лістапада 1940 |
![]() |
Валеўскі раён — раён у складзе Баранавіцкай вобласці БССР.
Існаваў у 1940 г. у Баранавіцкай вобласці. Утвораны 15.1.1940 г. Цэнтр раёна — вёска Валеўка. Плошча 600 км². 132 населеныя пункты. Падзяляўся на 14 сельсаветаў: Асташынскі, Валеўскі, Варанчанскі, Вялікакасіцкі, Дальняруцкі, Запольскі, Карэліцкі, Малюшыцкі, Машэвіцкі, Міратыцкі, Райцаўскі, Руткевіцкі, Цырынскі і Ятранскі.
У сувязі з пераносам адміністрацыйнага цэнтра раёна з вёскі Валеўка ў мястэчка Карэлічы 25.11.1940 г. перайменаваны ў Карэліцкі раён.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.