Валерый Яўгенавіч Буйвал
Дата нараджэння 3 ліпеня 1955(1955-07-03) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастацтвазнавец, перакладчык
Месца працы
Альма-матар
Партыя

Валерый Яўгенавіч Буйвал (нар. 3 ліпеня 1955, Вышні Валачок, Цвярская вобласць, РСФСР) — беларускі мастацтвазнавец і перакладчык.

Біяграфія

У 1956 г. сям'я вярнулася ў Гомель. Скончыў факультэт тэорыі і гісторыі мастацтва Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна Акадэміі Мастацтваў у Санкт-Пецярбургу (1977). У 1977—1989 працаваў навуковым супрацоўнікам і загадчыкам аддзела ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў Мінску. Цяпер на творчай працы. Сябра Беларускага саюза мастакоў. З кастрычніка 1988 г. сябра БНФ «Адраджэнне». Сакратар Управы БНФ «Адраджэнне» і Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ.

Навуковая дзейнасць

Даследуе беларускае і заходнееўрапейскае мастацтва. Аўтар артыкулаў па гісторыі ірландскага, шведскага, англійскага, валійскага, польскага, італьянскага мастацтва, а таксама пра творчасць Мікеланджэла, А. Дзюрэра, Дж. Беліні, Р. Кампена, Джота, Ф. Гойі, І. Босха, Ж. Міро. Перакладае з еўрапейскіх моў творы мастацкай літаратуры і мастацтвазнаўства. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. дэ Сервантэса, Г. Г. Маркеса, Ж. Амаду, Б. Б’ёрнсана, А. Стрындберга, Дж. Вергі, К. Чапека і інш.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.