Валерый Меладзэ | |
---|---|
груз. ვალერი შოთას ძე მელაძე | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Валерый Шатаевіч Меладзэ |
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1965[1][2][…] (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Грузія, Расія, Украіна |
Жонка | Albina Dzhanabaeva[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | аўтар-выканаўца, музычны прадзюсар, акцёр, кінаакцёр, спявак, піяніст, інжынер, вырабнік, вядучы, тэлевядучы |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | фартэпіяна і вакал |
Жанры | Поп |
Узнагароды | |
meladze.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Валерый Шатаевіч Меладзэ (груз. ვალერი შოთას ძე მელაძე; род. 23 чэрвеня 1965, Батумі, Грузінская ССР) — расійскі спявак, кампазітар , Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (2006), Народны артыст Чачэнскай рэспублікі (2008 год).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Батумі ў працоўным пасёлку. Бацькі ніякага дачынення да музыкі не мелі: бабуля, дзядуля, бацька і маці працавалі інжынерамі. Праўда, мама трохі грала на фартэпіяна. Вырас у Батумі, дзе скончыў музычную школу па класе фартэпіяна.
У 1983—1987 гадах вучыўся ў Мікалаеўскім караблебудаўнічым інстытуце.
У 1989 годзе разам з братам увайшоў у склад гурта «Дыялог», які пакінуў у 1993 годзе.
У 1993 годзе ў Кіеве на фестывалі кветак «Раксалана» адбыўся сольны дэбют Валерыя Меладзэ. Тады з Валерыем заключыў кантракт прадзюсар Яўген Фрыдлянд.
У 1994 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Інтэнсіфікацыя абменных працэсаў у іанітным фільтры з псеўдавібра-авадкаваным пластом катыёна».
У 2007 годзе стаў музычным прадзюсарам Фабрыкі зорак-7 разам са сваім братам Канстанцінам Меладзэ.
Дыскаграфія
- 1991 — Пасярэдзіне свету (у складзе гурта «Дыялог»)
- 1993 — Восеньскі крык ястраба (у складзе гурта «Дыялог»)
- 1995 — Сэра
- 1996 — Апошні рамантык
- 1998 — Самба белага матылька
- 1999 — Усё так і было
- 2002 — Сапраўднае
- 2003 — Пяшчота
- 2005 — Акіян
- 2008 — Насуперак
Зноскі
- ↑ Valery Meladze // last.fm
- ↑ http://www.imdb.com/name/nm0577319/